Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюзы М’янмы заклікалі да ўсеагульнага страйку


У Мʼянме на заклік прафсаюзаў многія прадпрыемствы спынілі працу, пратэстуючы супраць рэпрэсіўнага вайсковага рэжыму, усталяванага 1 лютага ў выніку перавароту.

Дзевяць найбуйнейшых прафсаюзаў Мʼянмы заклікалі суграмадзян да «поўнага і працяглага спыненьня эканомікі» пачынаючы з 8 сакавіка. У сумеснай заяве прафсаюзаў гаворыцца, што працяг эканамічнай дзейнасьці выгадны вайсковаму рэжыму. Камандаваньне ўзброеных сілаў у адказ перасьцерагло ўсіх, хто падтрымае страйк, што яны будуць звольненыя.

Заходнія СМІ адзначаюць, што ў панядзелак у Мʼянме не працавалі некаторыя гандлёвыя цэнтры і крамы, паштовыя і банкаўскія офісы, тэкстыльныя фабрыкі. У сталіцы Янгоне праходзілі акцыі прыхільнікаў дэмакратыі зь ліку сялянаў і работнікаў аграрнага сэктару. Некалькі чалавек загінулі ў сутыкненьнях з паліцыяй у розных гарадах.

4 сакавіка Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мішэль Бачэлет паведамляла пра гібель у Мʼянме сама меней 54 маніфэстантаў з пачатку пратэстаў супраць вайсковага перавароту. Паводле зьвестак ААН, ня менш за 1 700 чалавек былі арыштаваныя падчас рэпрэсіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG