Сьвятлана Ціханоўская выказалася ў справе гарантыяў бясьпекі Аляксандру Лукашэнку пасьля ягонага сыходу з улады.
1 сакавіка пачалі афіцыйна дзейнічаць зьмены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія апублікавалі ў студзені. Судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях будуць паводле артыкулу 24.23 (замест 23.34). Караць змогуць арыштам, грамадзкімі работамі і штрафамі.
Працягваецца страйк на «Беларуськаліі». Удзельнікі страйку патрабуюць новых сумленных выбараў прэзыдэнта, спыненьня гвалту і вызваленьня палітвязьняў.
Адвакаты журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай падалі апэляцыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд на вырак у іх справе.
У пятніцу 26 лютага ў момант выхаду з электрычкі на станцыі Менск-Паўночны была затрыманая група з 14 пэнсіянэраў. Яны ў электрычцы чыталі беларускія кнігі — гэта была іх акцыя ў падтрымку беларускай мовы. Сёньня іх судзілі.
Старшыня АГП Мікалай Казлоў дастаўлены ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў для адбыцьця 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту за адмову даваць падпіску аб неразгалошваньні ў Сьледчым камітэце.
Праваабаронца берасьцейскай «Вясны» Ўладзімер Вялічкін праз ператрусы і допыты 19 лютага выехаў з краіны.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і экс-кіраўнік Купалаўскага тэатру Павал Латушка адказаў Веры Паляковай, жонцы кіраўніка МЗС Уладзімера Макея. Яна раскрытыкавала на дзяржаўнай тэлевізіі яго за тое, што «выцер ногі аб тэатар».