Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дэпартавалі 95-гадовага ахоўніка нацысцкага лягеру


Аэрапорт у Франкфурце, ілюстрацыйнае фота
Аэрапорт у Франкфурце, ілюстрацыйнае фота

У Нямеччыну са Злучаных Штатаў дэпартаваны 95-гадовы былы ахоўнік нацысцкага лягеру Фрыдрых Карл Бэргер.

Пра гэта паведаміла міністэрства юстыцыі ЗША. Выканаўца абавязкаў міністра юстыцыі Монці Ўіліксан заявіў, што ведамства імкнецца, каб «Злучаныя Штаты не былі прытулкам для тых, хто ўдзельнічаў у нацысцкіх злачынствах супраць чалавечнасьці і іншых парушэньнях правоў чалавека».

Рашэньне аб дэпартацыі Бэргера было прынятае ў лютым 2020 году судом Мэмфісу (штат Тэнэсі), пасьля таго як было выяўлена, што ён добраахвотна служыў ахоўнікам у сыстэме лягераў Ноенгаму ў гады Трэцяга Райху. У лістападзе2020 гэты вэрдыкт пацьвердзіў апэляцыйны суд па іміграцыйных справах.

У судовым рашэньні адзначалася, што Бэргер ніколі не прасіў перавесьці яго са службы ахоўніка канцлягера на іншую працу, і атрымлівае пэнсію зь Нямеччыны, якая ўлічвае ягоную службу ў часы вайны.

Маючы грамадзянства Нямеччыны, Бэргер пражываў у ЗША з 1959 году. Ён прыляцеў у Франкфуркт, дзе яго дапытаюць сьледчыя. Міністэрства юстыцыі адзначае, што ён стаў 70-м дэпартаваным у рамках праграмы выяўленьня, расьледаваньня і выдаленьня асобаў, датычных да нацысцкіх перасьледаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG