Журналістак «Белсату» Андрэеву (Бахвалаву) і Чульцову пакаралі 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму кожную за рэпартаж.
На прысуд журналісткам «Белсату» адрэагавалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, Сьвятлана Ціханоўская, шэраг іншых палітыкаў і журналісцкіх арганізацыяў.
У будынку суду Маскоўскага раёну Менску пад юрысдыкцыяй Вярхоўнага суду працягнуўся працэс над колішнім кіраўніком «Белгазпрамбанку» Віктарам Бабарыкам і мэнэджарамі банку.
У судзе Смаргонскага раёну асудзілі дваіх смаргонцаў за распаўсюд улётак са зьвесткамі пра міліцыянтаў. Руслану Валюку далі два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову, Інэсе Маркавай — 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня.
Па факце гібелі Рамана Бандарэнкі завялі крымінальную справу, праз 100 дзён пасьля сьмерці.
За мінулы год Белстат налічыў 23 стратныя кампаніі ў сэктары «інфармацыя і сувязь».
Дзясяткі кавярняў, усе крамы нацыянальнай атрыбутыкі. Гэтыя месцы перасталі існаваць пасьля выбараў.
Са жніўня 2020-га 7,5 тысячы беларусаў атрымалі часовы дазвол на жыхарства ў Літве.
Прэзыдэнт Літвы Наўседа распавёў, што Эўрапейскі зьвяз плянуе зрабіць для падтрымкі беларусаў.
Санкцыйны сьпіс Вялікай Брытаніі ў адносінах да беларускіх уладаў папоўнілі 27 чалавек, у тым ліку судзьдзі, праваахоўнікі, дзяржаўныя чыноўнікі і прапагандысты.
Часопіса Time уключыў Сьвятлану Ціханоўскую ў сьпіс лідэраў будучыні. Яе намінаваў лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо.