Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці за «масавыя беспарадкі» судзяць 10 чалавек. Сваякам падсудных не хапіла месца ў залі


Берасьце, 10 жніўня 2020 году.
Берасьце, 10 жніўня 2020 году.

15 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадаках) за пасьлявыбарчыя пратэсты 10 жніўня.

На лаве падсудных дзесяць чалавек. Справу разглядае судзьдзя Вера Філонік. У залі суду «не хапіла месца» нават сваякам падсудных.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», з 10 абвінавачаных шасьцёра зьяўляюцца палітзьняволенымі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у берасьцейскім СІЗА-7. Пад суд трапілі:

  • палітвязні Ягор і Віталь Пракапчукі, гэта бацька і сын. Іх затрымалі 19 жніўня. З таго часу трымаюць пад вартай.
  • палітвязень Цімур Рызапур, Цімур — 37-гадовы таксіст, увечары 10 жніўня вяртаўся з працы дадому, але яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў. Сьледчы тлумачыць выбар меры стрыманьня арыштам тым, што Цімур ня мае беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ў яго ёсьць від на жыхарства і ён жыве ў Беларусі ўжо блізу 23 гадоў.
  • палітвязень Ільля Мігно, студэнт 2-га курсу Берасьцейскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. Затрымалі 18 жніўня на працы ў мостаатрадзе праз падазрэньне ў масавых беспарадках.
  • палітвязень Сяргей Крыўчэня.
  • палітвязень Аляксандар Драздоў. Аляксандра затрымалі 30 лістапада.
  • Віталь Бандарэнка.
  • Сяргей Гацкевіч.
  • Сяргей Салоха.
  • Дзяніс Хозей.

Па інфармацыі «Вясны», астатніх абвінавачаных будуць судзіць пазьней, іх справа вынесеная ў асобную.

Справу разглядае судзьдзя Вера Філонік.

Як перадаюць праваабаронцы «Вясны», на суд ня трапілі каля 20 чалавек. Прычына — «не хапіла месцаў». Пры гэтым ня трапілі нават некаторыя сваякі: для тых, хто знаходзіцца пад вартай, устанавілі ліміт «1 сваяк».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG