Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску затрымалі 19 чалавек падчас нядзельнага маршу, у ліку затрыманых і шахтары-страйкоўцы

абноўлена

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Затрыманьне адбылося ў парку Чатырох стыхій.

Супрацоўнікі АМАПу затрымалі 19 грамадзян, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр парк Чатырох стыхій, піша «Наша Ніва».

Ніхто з затрыманых ня меў аніякай сымболікі і не выкрыкваў лёзунгаў. Фактычна людзі не пасьпелі нават сабрацца ў групу. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны, аднаго з затрыманых завуць Сяргей Дзьмухайла. Таксама стала вядома, што сярод затрыманых ёсьць удзельнікі агульнанацыянальнага страйку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG