Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праходзяць дваровыя акцыі зь ліхтарыкамі ў падтрымку Навальнага і іншых рэпрэсаваных


Акцыя ў горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. 14 лютага 2021 году.
Акцыя ў горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. 14 лютага 2021 году.

Прыхільнікі зьняволенага расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага ў розных гарадах Расеі 14 лютага праводзяць флэшмобы ў падтрымку палітыка.

На заклік штабу Аляксея Навальнага актывісты ў пэўны час запальваюць на вуліцы ліхтарыкі на мабільных тэлефонах, а таксама выкладваюць зь сьвечак сэрцайкі. Дэвіз акцыі: «Каханьне мацнейшае за страх», паведамляе расейская служба Свабоды.

Акцыі ўжо адбыліся ў Петрапаўлаўску-Камчацкім, на Сахаліне, ва Ўладзівастоку. Пакуль з большасьці апублікаваных у сацсетках фотаздымкаў цяжка зразумець, колькі людзей паўдзельнічалі ў акцыях. Пакуль не паведамлялася пра тое, каб улады перашкаджалі ўдзельнікам акцый.

Урад Прыморскага краю ў сваім інстаграме анансаваў акцыю ў падтрымку Навальнага, не згадаўшы само прозьвішча апазыцыянэра.

Раней у шэрагу гарадоў актывісты атрымалі засьцярогі ад пракуратуры аб недапушчальнасьці «экстрэмісцкай дзейнасьці». Дэпутат расейскай Дзярждумы Пётар Талстой параўнаў плян апазыцыі выйсьці на вуліцы з уключанымі ліхтарыкамі зь «дзеяньнямі нацысцкіх памагатых падчас ІІ Сусьветнай вайны».

Раскамнагляд заблякаваў сайт выданьня «Спектр» за тое, што ў яго артыкуле называўся дакладны час акцыі.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG