Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША не падтрымаў імпічмэнт экс-прэзыдэнта Трампа


Галасаваньне ў Сэнаце ЗША па справе аб імпічмэнце экс-прэзыдэнта Дональда Трампа. 13 лютага.
Галасаваньне ў Сэнаце ЗША па справе аб імпічмэнце экс-прэзыдэнта Дональда Трампа. 13 лютага.

Для зацьвярджэньня абвінаваўчага выраку яго павінны былі падтрымаць як мінімум дзьве траціны сэнатараў.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», мэнэджарам імпічмэнту экс-прэзыдэнта Дональда Трампа не ўдалося пераканаць сэнатараў-рэспубліканцаў у тым, што былы кіраўнік дзяржавы вінаваты ў падбухторваньні да беспарадкаў, якія адбыліся 6 студзеня ў сьценах Кангрэсу, куды ўварваліся прыхільнікі Трампа.

За вынясеньне абвінаваўчага выраку Трампу ў суботу прагаласавалі 57 сэнатараў, уключаючы семярых рэспубліканцаў, супраць — 43 заканадаўцы. Для зацьвярджэньня абвінаваўчага прысуду патрабавалася, каб імпічмэнт экс-прэзыдэнта падтрымалі ўсе дэмакраты, двое незалежных сэнатараў і як мінімум 17 рэспубліканцаў.

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у суботу, што судовы працэс у справе аб імпічмэнце ў Сэнаце стаў яшчэ адным этапам «найвялікшай паляваньня на ведзьмаў у гісторыі краіны». Трамп зрабіў гэты камэнтар пасьля таго, як Сенат другі раз за апошнія 12 месяцаў апраўдаў яго ў справе аб імпічмэнце.

У суботу ўвечары сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі апублікавала заяву з нагоды вынікаў галасаваньня ў Сэнаце.

«Сёньняшняя пераважная большасьць галасоў дзьвюх партый, аддадзеная за асуджэньне Дональда Трампа, сьведчыць аб мужнасьці Сэнату ЗША, — заявіла Пэлосі. — Я вітаю сэнатараў-рэспубліканцаў, якія прагаласавалі сумленна і за нашу краіну. Адмова іншых рэспубліканцаў у Сэнаце прыцягнуць Трампа да адказнасьці за распальваньне жорсткага бунту з мэтай утрымаць уладу застанецца адным з самых змрочных дзён і самых ганебных дзей у гісторыі нашай краіны».

Толькі сем сэнатараў-рэспубліканцаў падтрымалі абвінавачаньне супраць Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG