Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася відэа, як сілавік б’е жыхара дому на «плошчы Перамен» у Менску


Акцыя ўшанаваньня памяці Рамана Бандарэнкі на «плошчы Перамен» у Менску 15 лістапада 2020 году, якую разагналі сілавікі.
Акцыя ўшанаваньня памяці Рамана Бандарэнкі на «плошчы Перамен» у Менску 15 лістапада 2020 году, якую разагналі сілавікі.

Жыхары менскай «плошчы Перамен» падзяліліся з Tut.by відэа з камэр назіраньня за 15 лістапада, калі сілавікі жорстка разагналі ўдзельнікаў акцыі памяці Рамана Бандарэнкі.

На адным зь відэа — ліфт, у якім едуць сілавікі. Калі на адным з паверхаў ліфт спыняецца, адзін зь сілавікоў цэліцца зь пісталета ў тых, хто ўваходзіць у кабіну, але ўбачыўшы, што гэта свае, прыбірае зброю. Ліфт зноў спыняецца, у кабіну ўводзяць хлопца людзі ў цывільным. Адзін зь сілавікоў спрабуе яго разгаварыць, той адмоўчваецца. Тады сілавік адвешвае яму поўху са словамі: «На пытаньні адказвай!» Іншыя яго супакойваюць словамі «Камэры!», маючы на ўвазе, што ў ліфце ёсьць сыстэма відэаназіраньня і іх дзеяньні могуць запісвацца.

Яшчэ на адным відэа — разгон, які трапіў на камэру відэаназіраньня ля падʼезда.

15 лістапада 2020 году сілавікі правялі масавыя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі памяці загінулага Рамана Бандарэнкі на сталічнай «Плошчы перамен». Людзей разагналі з ужываньнем спэцсродкаў, мэмарыял прыбралі. Частка людзей была вымушаная хавацца ад затрыманьняў у кватэрах жыхароў «Плошчы перамен», некаторыя вымушана праседзелі «ў гасьцях» усю ноч.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка
  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
  • Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
  • 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
  • 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.
  • 17 верасьня 2021 справу прыпынілі«з прычыны неўстанаўленьня асобы, якая падлягае прыцягненьню ў якасьці абвінавачанага».

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG