Naviband пра песьню «Сьнег» і «Эўравізію» безь Беларусі
Музыкі Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук расказваюць пра новую кампазыцыю Naviband «Сьнег». Удзельнікі конкурсу «Эўравізіі» ад Беларусі (2017) лічаць, што ў цяперашняй сытуацыі Белтэлерадыёкампанія ня можа ўдзельнічаць у «Эўравізіі» праз беспрэцэдэнтны гвалт у краіне, а таксама пра тое, што ў Беларусі ўсім музыкам нягледзячы на нэўтральнасьць трэба абраць, на якім яны баку.