Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн спыняе будаўніцтва памежнай сьцяны — аднаго з прыярытэтаў Трампа



Дональд Трам размаўляе з шэфам памежнай варты ЗША Родні Скотам каля сьцяны непадалёк ад Сан-Луісу ў штаце Арызона, 23 чэрвеня 2020 году
Дональд Трам размаўляе з шэфам памежнай варты ЗША Родні Скотам каля сьцяны непадалёк ад Сан-Луісу ў штаце Арызона, 23 чэрвеня 2020 году

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн распарадзіўся спыніць фінансаваньне будаўніцтва памежнай сьцяны — аднаго з прыярытэтаў Дональда Трампа, інфармуе «Голас Амэрыкі»​.

Байдэн адмяніў надзвычайнае становішча на мяжы ЗША з Мэксыкай, што дазваляе спыніць накіраваньне дадатковых сродкаў з фэдэральнага бюджэту на будаўніцтва сьцяны ўздоўж паўднёвай мяжы.

Байдэн абвясьціў аб адмене надзвычайнага становішча ў чацьвер у лісьце на імя Нэнсі Пэлосі, спікера Палаты прадстаўнікоў. Рэжым надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы ЗША быў уведзены былым прэзыдэнтам Дональдам Трампам у лютым 2019 году. Байдэн назваў гэтае рашэньне «неабгрунтаваным».

Байдэн таксама распарадзіўся аб тым, каб сродкі «амэрыканскіх падаткаплатнікаў больш не перанакіроўваліся на будаўніцтва памежнай сьцяны». Узьвядзеньне сьцяны на мяжы з Мэксыкай было адным з прыярытэтаў адміністрацыі Трампа.

Папярэдняя адміністрацыя пабудавала каля 724 кілямэтраў сьцены, якая ўяўляе сабой сталёвы плот вышынёй звыш 9 мэтраў. Агулам было заплянавана будаўніцтва сьцены даўжынёй 1192 кілямэтры.

У першы дзень знаходжаньня на пасадзе Байдэн падпісаў распараджэньне аб часовым прыпыненьні будаўніцтва сьцяны і абвясьціў аб тым, што ўзначаленая ім адміністрацыя зьбіраецца канчаткова спыніць гэты працэс.

Трамп увёў надзвычайнае становішча на паўднёвай мяжы пасьля таго, як у 2019 годзе Кангрэс ухваліў толькі 1,375 мільярда даляраў на будаўніцтва сьцяны, у той час як прэзыдэнт прасіў выдзеліць на гэта 5,7 мільярда даляраў. Рэжым надзвычайнага становішча дазволіў Трампу пераразьмеркаваць і накіраваць на будаўніцтва сьцяны звыш 6 мільярдаў даляраў, прызначаных на рэалізацыю іншых фэдэральных праектаў, уключаючы больш за 3,5 мільярда даляраў на вайсковае будаўніцтва.

Рашэньне Трампа аспрэчвалася ў судзе кааліцыяй пазоўнікаў, у якую ўвайшлі, у тым ліку, экалягічныя групы, землеўладальнікі і Амэрыканскі саюз грамадзянскіх свабодаў. Пазоў павінен быў быць разгледжана ў Вярхоўным судзе ў гэтым месяцы, аднак слуханьні адмянілі на просьбу адміністрацыі Байдэна.

Рашэньне Байдэна аб спыненьні перанакіраваньня дадатковых сродкаў на будаўніцтва сьцяны не азначае, што больш за 3000 вайскоўцаў, якія цяпер аказваюць падтрымку Бюро мытнага і памежнага кантролю на паўднёвай мяжы, будуць неадкладна перадысьлякаваныя.

Афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Джон Кірбі заявіў, што распараджэньне прэзыдэнта не паўплывае на сытуацыю імгненна, бо «гэтая місія прафінансаваная да канца году». Зрэшты, Кірбі ня выключыў, што Байдэн можа загадаць Міністэрству абароны неадкладна спыніць выкананьне місіі на мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG