Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі пацьвердзілі прысуд адной з былых лідэрак ETA — 122 гады турмы


Графіці прыхільнікаў ETA, 2011 год
Графіці прыхільнікаў ETA, 2011 год

Прысуд пацьвердзіў Вярхоўны суд Гішпаніі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у сераду прэс-рэлізе ведамства.

Як адзначаецца ў дакумэнце, суд «пацьвердзіў прысуд да 122 гадоў турмы для Саледад Іпарагуірэ Генэчэа за тое, што яна аддала загад забіць камандзіра сухапутных войскаў Люсіяна Картыса Алёнса і забясьпечыла выбуховым рэчывам для вырабу прылады, з дапамогай якой быў учынены напад, які адбыўся ў горадзе Леоне ў 1995 годзе».

Тады ў машыне вайскоўца была ўсталяваная бомба. У выніку раненьні атрымалі дачка камандзіра, якая таксама знаходзілася ў транспартным сродку, і трое мінакоў.

Нацыянальная судовая калегія Гішпаніі ў ліпені мінулага году прысудзіла экс-лідэрцы ETA 122 гады пазбаўленьня волі, аднак рашэньне суду было абскарджана.

ETA («Краіна баскаў і свабода») была заснавана ў 1959 годзе і выступала за незалежнасьць тэрыторыі баскаў, у якую ўваходзяць землі на поўначы Гішпаніі і паўднёвым захадзе Францыі. У выніку тэрактаў, арганізаваных ETA, загінулі звыш 820 чалавек. Нягледзячы на тое, што ў 2011 годзе групоўка абвясьціла аб спыненьні збройнай барацьбы, праваахоўныя органы Гішпаніі і Францыі працягваюць перасьлед сябраў ETA.

На пачатку траўня 2018 году групоўка абвясьціла аб поўным спыненьні сваёй дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG