Пра гэта паведаміў сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».
Палітвязьнямі прызнаныя:
1. Антон Валавік (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 342, 364 КК);
2. Арцём Ісакаў (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК);
3. Іван Канявега (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 342, 218, 364 КК);
4. Руслан Акостка (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 363 КК);
5. Аляксей Губіч (асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК);
6. Дзьмітрый Гопта (асуджаны на два гады пазбаўленьня волі па арт. 342 і 364 КК);
7. Вадзім Гурман (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўленьня волі па арт. 342 і 364 КК);
8. Віталь Прохараў (непаўналетні, асуджаны на два гады пазбаўленьня волі па арт. 342 і 364 КК);
9. Аляксей Чарвінскі (асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі па арт. 364 КК);
10. Андрэй Хранкоў (асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі па арт. 364 КК);
11. Сяргей Раткевіч (асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі па арт. 364 КК).
- «Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэньні паняцьця „палітычны зьняволены“, гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаньнем фізычнай сілы, спэцсродкаў і калі ў дзеяньнях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясеньне несымбалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асобаў у якасьці палітычных зьняволеных, — гаворыцца ў звароце. — Акрамя таго, маніторынг гэтых судовых пасяджэньняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэньню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнаньні з прысудамі, якія выносіліся па такіх жа катэгорыях справаў па-за палітычным кантэкстам. Працягласьць або ўмовы пазбаўленьня волі па прысудах, вынесеных у дачыненьні да ўдзельнікаў пратэставых сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэньню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватымі».