Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі ІТ-мэнэджара, якога жорстка зьбілі пасьля акцыі 12 жніўня


Уладзімер Родчанка
Уладзімер Родчанка

Уладзімера Родчанку затрымалі сілавікі, хоць у офіс кампаніі нібыта прыходзілі па іншага супрацоўніка.

9 лютага ў офіс кампаніі Godel Technologies у Горадні прыйшлі сілавікі. Міліцыянты з Кастрычніцкага РАУС хацелі агледзець працоўнае месца супрацоўніка Ягора Сачко ў рамках адміністратыўнай справы. Але ў выніку затрымалі ягонага калегу Ўладзімера Родчанку, які прасіў няпрошаных гасьцей назвацца, тэлефанаваў адвакату і ўдакладняў, ці маюць сілавікі права пранікаць у офіс без дакумэнтаў, піша dev.by.

Для Родчанкі гэта ня першае затрыманьне. 12 жніўня ІТ-мэнэджара жорстка зьбілі ў мясцовым РАУС. За акцыю ў цэнтры Горадні, на якую ён выйшаў з партрэтам пацярпелай ад сілавікоў дзяўчынкі, на ім малявалі зоркі і мішэні, выбілі калена. Потым суд аштрафаваў праграміста.

А да таго, 14 ліпеня, машыну Ўладзімера спынілі супрацоўнікі ДАІ. За гукавыя сыгналы з аўтамабіля на яго склалі пратакол па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а машыну забралі як «рэчавы доказ» — на ёй Родчанка замацаваў два бел-чырвона-белыя сьцягі. Суд аштрафаваў мужчыну на 675 рублёў.

Цяпер Уладзімер Родчанка ў Кастрычніцкім РАУС Горадні, да яго пусьцілі адваката.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG