Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты краін Эўразьвязу і Вялікай Брытаніі выказалі салідарнасьць зь Беларусьсю


Дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба
Дэпутат польскага Сэйму Міхал Шчэрба

Дэпутаты эўрапейскіх краінаў далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасьці зь Беларусьсю. Свае пажаданьні беларусам як найхутчэй дамагчыся змены палітычнага рэжыму на свабодны даслалі парлямэнтары шэрагу краінаў Эўразьвязу.

Дэпутаты эўрапейскіх краінаў далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасьці зь Беларусьсю. Свае пажаданьні беларусам як найхутчэй дамагчыся зьмены палітычнага рэжыму на свабодны даслалі парлямэнтары шэрагу краінаў Эўразьвязу.

Як і пераважная большасьць эўрапейскіх палітыкаў, парлямэнтары выкарыстоўваюць для сваіх пасланьняў папулярную ў Заходняй Эўропе сацыяльную сетку Твітэр. Хэштэг, які выкарыстоўваюць, каб выказаць салідарнасьць з народам Беларусі: #StandWithBelarus.

Дэпутат Эўрапарлямэнту, лідэр Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) Манфрэд Вэбэр сказаў, што «ў дзень салідарнасьці зь Беларусьсю падтрымлівае ўсіх беларусаў, якія мірна і бескампрамісна заклікаюць да свабодных і справядлівых выбараў». Таксама Вэбэр перакананы, што Лукашэнку павінны прыцягнуць да адказнасьці за яго злачынствы.

Сябра парлямэнту Вялікай Брытаніі ад Кансэрватыўнай партыі Вэндзі Мортан адзначыла, што праз паўгода пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Вялікая Брытанія салідарная з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю. На яе думку, народ Беларусі заслугоўвае «пасьпяховай будучыні, якую ён вызначыў і якую можа сфармаваць».

Дэпутат Сэйму Польшчы ад «Грамадзянскай плятформы» Міхал Шчэрба апублікаваў у сваім твітэры фатаздымак, напісаўшы, што адкрыў дзень салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG