Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У студзені пад рэпрэсіі ў Беларусі падпалі людзі ў веку ад 13 да 72 гадоў


Судзьдзя Дзьмітры Карсюк. Інфаграфіка ПЦ «Вясна»
Судзьдзя Дзьмітры Карсюк. Інфаграфіка ПЦ «Вясна»

Праваабарончы цэнтар «Вясна» з дапамогай валянтэрскай службы падсумаваў вынікі адміністрацыйнага перасьледу жыхароў Беларусі ў студзені 2021 году.

Затрымлівалі як на мірных акцыях пратэсту, так і за вывешаныя бел-чырвона-белыя сьцягі на вокнах і іншую сымболіку, піша «Вясна». З палітычных матываў сілавікі правялі ня менш за 873 затрыманьні, 391 затрыманы — жанчыны, 475 — мужчыны. Пад затрыманьні падпалі і 6 непаўналетніх.

У Менску і Менскай вобласьці затрыманьняў было больш за ўсё — 709. Таксама сілавікі затрымалі 37 чалавек у Віцебскай вобласьці, 27 — у Гомельскай, 22 — у Берасьцейскай, 19 — у Горадзенскай, 14 — у Магілёўскай.

Узрост затрыманых самы розны, ад 13 да 72 гадоў.

У студзені суды вынесьлі ня меней за 489 пастановаў у дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстаў. Арыштам пакаралі 304 чалавек, штрафам — 137, а 2 — і арыштам, і штрафам. 40 пратаколаў накіравалі на дапрацоўку, і толькі 6 адміністрацыйных справаў спынілі.

24 чалавекі пакараныя максымальным арыштам на 25 сутак (без уліку паўторных арыштаў).

Трое судзьдзяў, якія найбольш рэпрэсавалі мірных пратэстоўцаў:

  • Дзьмітры Карсюк — 23 пастановы;
  • Марыя Ярохіна — 20;
  • Максім Трусевіч — 17.

Судзьдзя суду Цэнтральнага раёну сталіцы Карсюк ва ўсіх магчымых выпадках прысуджаў арышт на тэрмін ад 13 да 25 сутак, а маці непаўналетніх і пэнсіянэрку, якім па законе нельга было прысудзіць арышт, аштрафаваў на 1450 і 870 рублёў адпаведна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG