Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Словы міжнароднай салідарнасьці зь Беларусьсю, вянкі для Каліноўскага. Найважнейшае за 6 лютага


Менск, 3 кастрычніка 2020 г.
Менск, 3 кастрычніка 2020 г.

Найважнейшыя падзеі 6 лютага.

У Інтэрнэце прайшла онлайн-канфэрэнцыя «Салідарнасьць зь Беларусьсю» з удзелам міжнародных палітыкаў і дыпляматаў, прымеркаваная да Дня міжнароднай салідарнасьці зь Беларусьсю 7 лютага.

Сьвятлана Ціханоўская і амбасадарка ЗША Джулі Фішэр усклалі вянкі да месца пахаваньня Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у відэазвароце 6 лютага выказала салідарнасьць з пратэстоўцамі ў Беларусі, якія ўжо паўгода выходзяць на акцыі з патрабаваньнем дэмакратыі і свабоды, і заклікала палітычнае кіраўніцтва ў Менску неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG