Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За абразу начальніка з ГУБАЗіК менчуку прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі»


Супрацоўнікі ГУБАЗіК падчас разгону акцыі пратэсту ў Менску, архіўнае фота
Супрацоўнікі ГУБАЗіК падчас разгону акцыі пратэсту ў Менску, архіўнае фота

Паводле абвінавачаньня, Аляксей Мачалаў у раённым чаце «Дамброўка-5» выразам «адна з галоўных м***ў» прынізіў гонар і годнасьць, асабістыя і прафэсійныя якасьці начальніка 3-га ўпраўленьня ГУБАЗіК Міхаіла Бедункевіча.

Судзьдзя Ала Бушава ў судзе Фрунзенскага раёну прызнала Мачалава вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і пакарала паўтара гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, паведаміла «Вясна».

Ноўтбук Мачалава канфіскавалі ў даход дзяржавы.

На судзе Аляксей Мачалаў сказаў, што цалкам прызнае віну і раскаяўся. Ён патлумачыў, што зрабіў гэта, бо ў той момант у яго было цяжкі эмацыйны стан, цяжкасьці на вучобе. Ён убачыў інфармацыю пра Бедункевіча ў тэлеграм-канале «МотолькоПомоги» і вырашыў напісаць абразу ў чаце раёну.

Міхаіл Бедункевіч на службе ў органах унутраных спраў ад 1994 году. Падчас апытаньня расказаў, што жыве на Дамброўцы, вырашыў пашукаць чат раёну. Так убачыў паведамленьне Малчанава. Паводле Бедункевіча, ён «ніколі не ўчыняў супрацьпраўных дзеяньняў, таму стала непрыемна, перажываў».

Адвакатка лічыла, што крымінальную справу трэба спыніць у сувязі з прыцягненьнем падабароннага да адміністрацыйнай адказнасьці.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG