Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што папярэдзіў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, што Злучаныя Штаты больш ня будуць прагінацца перад расейскай агрэсіяй.
«Я даў зразумець прэзыдэнту Пуціну ў манеры, якая вельмі адрозьніваецца ад манеры майго папярэдніка, што дні, калі Злучаныя Штаты прагіналіся пад расейскімі агрэсіўнымі дзеяньнямі, — умяшаньнем у нашыя выбары, кібэратакі і атручэньнем ейных грамадзян — скончыліся, — сказаў Байдэн.
Ён заклікаў Расею вызваліць апазыцыянэра Аляксея Навальнага — 2 лютага яго адправілі на тры гады ў калёнію агульнага рэжыму.
«Мы ня будзем сумнявацца, каб падняць цану для Расеі», — дадаў Байдэн.
26 студзеня Байдэн і Пуцін правялі першую тэлефонную размову.