Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнт Салановіч, які недаадбыў 114 дзён арышту, зьехаў зь Беларусі


Ян Салановіч, архіўнае фота
Ян Салановіч, архіўнае фота

«Выехаў зь Беларусі цягам 12 гадзін пасьля вызваленьня», — паведаміў Ян Салановіч.

Ад’езд зь Беларусі ён пацьвердзіў газэце «Наша Ніва» 2 лютага. У якой ён краіне, Салановіч не паведаміў.

Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча, які зь лістапада знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна, позна ўвечары 25 студзеня адпусьцілі адтуль без тлумачэньня прычын, хоць ён павінен быў выйсьці на волю толькі 23 лютага. Не выпускаўшы з-за кратаў, яго судзілі 8 разоў за ўдзел у акцыях пратэсту. Агулам ён мусіў адбыць 114 сутак арышту.

Беларускія праваабарончыя ўстановы прызналі Салановіча палітычным зьняволеным. За некалькі гадзін да раптоўнага вызваленьня стала вядома, што Салановіча адлічылі з апошняга курсу БДУІР.

Салановіч перад арыштам праходзіў практыку як інжынэр Навукова-тэхнічнага цэнтру Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, а 1 верасьня 2020 году ўладкаваўся ў КДБ на працу. Пасьля таго як 1 лістапада яго затрымалі падчас маршу на Курапаты і адвезьлі ў РУУС, ён падпісаў паперу аб звальненьні з КДБ і пратакол, дзе прызнаў, што ўдзельнічаў у 15 мітынгах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG