Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды страйкоўцам ў Жлобіне і пратэстоўцу ў Менску, вайсковы пераварот у М’янме. Найважнейшае за 1 лютага


Абвяшчэньне прысуду тром стайкоўцам з БМЗ у Жлобіне
Абвяшчэньне прысуду тром стайкоўцам з БМЗ у Жлобіне

Вынікі дня 1 лютага, а таксама найважнейшае, што стала вядома ў гэты дзень.

У нядзелю ў Менску на акцыях пратэсту затрымалі каля 170 чалавек, сама меней траіх шпіталізавалі

Па стане на 1 лютага праваабаронцам вядома больш за 770 фігурантаў крымінальных справаў, заведзеных пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сувязі з пратэстамі

У Жлобіне асудзілі трох работнікаў БМЗ за спробу страйку. Ігара Поварава асудзілі на тры гады калёніі, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара — на два з паловай гады калёніі

Суд Кастрычніцкага раёну Менску вынес прысуд 23-гадоваму Антону Валавіку, якому прызначылі 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму

31 студзеня ў цэнтры Менску было затрымана ня менш за 6 лекараў. Сярод іх — загадчыца аддзяленьня прамянёвай дыягностыкі РНПЦ «Кардыялёгія», вядучы хіміятэрапэўт Менскага гарадзкога кансультацыйнага анкадыспансэру, анэстэзіёляг РНПЦ дзіцячай хірургіі

Чэхія запрашае беларускіх мэдыкаў, якіх перасьледуе рэжым Лукашэнкі. Адпаведнае рашэньне прыняў урад Чэхіі, падтрымаўшы прапанову міністэрства ўнутраных справаў

Колькасьць подпісаў пад пэтыцыяй у абарону бел-чырвона-белага сьцяга за другі дзень вырасла да 70 тысяч

Вайскоўцы Мʼянмы зрабілі дзяржаўны пераварот, затрымаўшы фактычную лідэрку краіны Аўн Сан Су Чы і іншых дзеячоў кіроўнай партыі

Інтэграцыя ў рамках саюзнай дзяржавы ўзаемна карысная, але спачатку трэба нармалізаваць сытуацыю ўнутры Беларусі, лічыць намесьнік кіраўніка Савету бясьпекі Расеі, былы кіраўнік ураду гэтай дзяржавы Дзьмітры Мядзьведзеў

У Расеі на акцыях пратэсту затрымалі 5000 чалавек, гэта гістарычны рэкорд

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG