Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дырэктара заводу, які адмовіўся зьбіраць подпісы за Лукашэнку, асудзілі на 4,5 года ў калёніі


Судзяць дырэктара камбікормавага заводу і мясцовага дэпутата Георгія Дзядзюшку. Ваўкавыск, 20 студзеня
Судзяць дырэктара камбікормавага заводу і мясцовага дэпутата Георгія Дзядзюшку. Ваўкавыск, 20 студзеня

Прысуд агучыў суд Ваўкавыскага раёну 25 студзеня.

Былому дырэктару камбікормавага заводу ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёну Георгію Дзядзюшку вынесьлі вырак у 4,5 года зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за хабар у буйным памеры.

Дзядзюшку прызналі вінаватым у тым, што ён узяў хабар у буйным памеры, і асудзілі яго на 4,5 года ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Да таго ж Дзядзюшка мае сплаціць штраф у памеры 8700 рублёў. Таксама былы дырэктар ня мае права займаць пэўныя пасады цягам 2,5 года.

52-гадовага Дзядзюшку вінавацілі ў тым, што ён цягам паўгода браў хабар ад сваіх партнэраў з арганізацыі «Збожжавыя традыцыі», агулам 20,1 тысячы рублёў, за тое, каб супрацоўніцтва далей пасьпяхова працягвалася, каб камбікорм адгружалі ў патрэбных аб’ёмах у час.

Дзядзюшка ў судзе віны не прызнаў.

Ягоная жонка Мая Дзядзюшка выказвала думку, што справа мужа можа быць зьвязаная зь ягонай палітычнай пазыцыяй. Ён не прымушаў сваіх работнікаў пакідаць подпісы за Аляксандра Лукашэнку перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Разам з жонкай яны ўдзельнічалі ў дазволеных мітынгах кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай і ў мірных акцыях.

У сям’і Дзядзюшкаў шасьцёра дзяцей, чацьвёра зь іх непаўналетнія, малодшаму 1 год. Сям’я жыве на «дзіцячыя» грошы.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG