Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура перадала крымінальную справу Бабарыкі і іншых мэнэджараў «Белгазпрамбанку» ў Вярхоўны суд


Офіс «Белгазпрамбанку» ў Менску.
Офіс «Белгазпрамбанку» ў Менску.

У справе «Белгазпрамбанку» 7 чалавек, у тым ліку былы старшыня банку Віктар Бабарыка, знаходзяцца пад вартай, адзін — пад хатнім арыштам.

Крымінальную справу аб нясплаце падаткаў супраць мэнэджараў «Белгазпрамбанку» перадалі ў суд, сказала журналістам начальніца ўпраўленьня ўзаемадзеяньня са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасьці Генпракуратуры Анжаліка Курчак, паведамляе БелТА.

«Генэральная пракуратура вывучыла перададзеную з КДБ крымінальную справу ў дачыненьні топ-мэнэджараў „Белгазпрамбанку“ і прыйшла да высновы аб усебаковым і аб’ектыўным дасьледаваньні яго абставінаў, поўнай адпаведнасьці абвінавачаньня сабраным у справе доказам», — расказала Анжаліка Курчак.

Справу накіравалі ў Вярхоўны суд.

18 студзеня старшынёй праўленьня «Белгазпрамбанку» прызначылі Надзею Ермакову, якая пасьля затрыманьня топ-мэнэджараў узначальвала пераходную адміністрацыю банку. У той жа дзень Сьледчае ўпраўленьне Камітэту дзяржбясьпекі перадало ў Генэральную пракуратуру матэрыялы справы для наступных вывучэньня і пераводу ў суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG