Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў марознай Беларусі, вяртаньне Навальнага ў Расею. Найважнейшае за 17 студзеня


Аляксей Навальны ў аэрапорце Шарамецьцева, 17 студзеня 2021 г.
Аляксей Навальны ў аэрапорце Шарамецьцева, 17 студзеня 2021 г.

Падзеі 17 студзеня 2021 году.

Нягледзячы на моцныя маразы, месцамі да мінус 29 градусаў, у Беларусі абыліся акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Найбольш масавыя прайшлі ў Менску, дзе яны пачаліся ад самай раніцы ў розных раёнах гораду з выкарыстаньнем нацыянальнай бел-чырвона-белай сымболікі.

Беларусы Барсэлёны запісалі відэа, на якім прадэманстравалі свае лісты Ігару Лосіку, накіраваныя ў сьледчую турму Жодзіна, дзе ўтрымліваюць палітвязьня. Яны таксама папрасілі журналіста спыніць галадаваньне.

Ад каранавірусу памёр доктар гістарычных навук Леанід Лыч, які дасьледаваў пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX–XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі.

Савет Міністраў Беларусі прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіраваньня буйных гаспадарчых таварыстваў, у якіх страйкавалі работнікі. Адпаведную пастанову афіцыйна апублікавалі на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны прыляцеў з Бэрліну ў Маскву. Самалёт з апазыцыянэрам прызямліўся ў аэрапорце Шарамецьцева, а ня Ўнукава, як чакалася. У аэрапорце Шарамецьцева Навальнага затрымалі на пашпартным кантролі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG