Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн прапанаваў «Плян выратаваньня Амэрыкі» на $ 1,9 трлн


Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у чацьвер увечары прадставіў плян дапамогі амэрыканскай эканоміцы, якая пацярпела ад пандэміі каранавірусу, агульным коштам 1,9 трыльёна даляраў.

Стратэгія Байдэна, якая атрымала назву «Плян выратаваньня Амэрыкі», уключае ў сябе прамыя грашовыя выплаты насельніцтву, дапамогу малому бізнэсу і выдаткі на вакцынацыю.

Паводле Байдэна, «на коне — здароўе нацыі», і дзейнічаць неабходна «проста цяпер». Выгады, якія будуць атрыманыя ў выніку рэалізацыі пляну, «нашмат перасягнуць выдаткі». «Гэтыя інвэстыцыі вернуцца ў выглядзе новых працоўных месцаў..., што прадухіліць доўгатэрміновую эканамічную шкоду. У гэты крызісны момант... мы ня можам дазволіць сабе бязьдзейнічаць», — сказаў Байдэн.

Згодна з плянам, каля аднаго трыльёна даляраў будзе выдаткавана на аднамомантныя выплаты мільёнам амэрыканцаў, рашэньне аб якіх было прынятае ў сьнежні. 415 мільярдаў пойдуць на барацьбу з пандэміяй і вакцынацыю. Яшчэ 440 мільярдаў будуць накіраваныя на падтрымку малога бізнэсу.

Плян Байдэна таксама прадугледжвае падаўжэньне да верасьня мараторыю на высяленьне людзей з арандаванага жыльля і канфіскацыцю банкамі маёмасьці, закладзенай пад гіпатэчныя крэдыты. Дакумэнт таксама прапануе павялічыць у два разы памер мінімальнай заработнай платы на фэдэральным узроўні — да 15 даляраў за гадзіну.

Лідэры дэмакратаў у Кангрэсе ЗША ўжо віталі праграму абранага прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG