Аляксандар Лукашэнка днямі даў вялікае інтэрвію праграме «Дзейныя асобы з Наілёй Аскер-задэ» на тэлеканале «Россия-1». Пра 26 год свайго кіраваньня Лукашэнка выказаўся так: «Эпоха Лукашэнкі? Я не хачу, я ведаю як. Як будзе, і якое будзе вызначэньне: эпоха Лукашэнкі — гэта эпоха стабільнасьці, міру і справядлівасьці». Запыталіся ў мінакоў, ці згодныя яны з гэтым.