Рэакцыя на «стужкі КДБ Беларусі» ва Ўкраіне, у Расеі і на Захадзе
Абнародаваньне інфармацыі аб плянах КДБ Беларусі забіць палітычных эмігрантаў — ці зробіць гэта Лукашэнку і яго паплечнікаў тэрарыстамі ў вачах Захаду? Якую палітычную ролю адыграюць «стужкі генэрала Зайцава» ва ўкраінскіх спрэчках наконт справы Паўла Шарамета? Якую ролю адыграла і адыграе Расея ў гэтым скандале? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда і навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security) Аляксандар Марозаў.