Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку «прынялі» ў АМАП, Брытанію «вывелі» з ЭЗ. Найважнейшае за 30 сьнежня


Найважнейшыя падзеі 30 сьнежня.

Аляксандра Лукашэнку ў часе наведваньня базы менскага АМАПу ўганаравалі чорным бэрэтам.

Зьняволены сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак паведаміў жонцы, што яго перавялі ў лепшую камэру.

Гінэколяг зь Ліды Ірына Здота далучылася да страйку і агучыла агульнанацыянальныя патрабаваньні: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, спыненьне гвалту і вызваленьне палітзьняволеных.

Гомельскага праваслаўнага сьвятара Ўладзімера Драбышэўскага пазбавілі права насіць сьвятарскае адзеньне і нагрудны крыж.

Суд Ленінскага раёну Менску 30 сьнежня асудзіў студэнта Віктара Акцістава на 2,5 года калёніі па крымінальным артыкуле 364 — «гвалт у дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Каманда Сьвятланы Ціханоўскай на прэс-канфэрэнцыі сярод асноўных вынікаў году назвала пашырэньне міжнароднага супрацоўніцтва, распрацоўку «Канстытуцыі новай Беларусі» і прыняцьце «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі».

Кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен падпісалі ад імя ЭЗ пагадненьне аб узаемаадносінах паміж Эўразьвязам і Вялікай Брытаніяй пасьля выхаду Брытаніі з ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG