Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Менск дамовіліся пра нафту, затрыманыя па справе «Прэс-клюбу» застаюцца пад вартай, Грузія хоча ў NATO. Найважнейшае за 26 сьнежня


Калядная ялінка ў Менску з палітычнымі лёзунгамі.
Калядная ялінка ў Менску з палітычнымі лёзунгамі.

Найважнейшыя падзеі, якія адбыліся 26 сьнежня.

Стваральніцу «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, супрацоўнікаў арганізацыі — у саўдзеле.

Менск і Масква дамовіліся пра пастаўку нафты ў 2021 годзе, з кампэнсацыяй за "брудную" нафту няясна, падатковы манэўр ня ўлічаны.

У Менску і іншых гарадах адбыліся акцыі пратэсту. У сталіцы з нацыянальнай сымболікай выйшлі ў Лошыцы і на вуліцы Маякоўскага, а ў Шабанах людзі сталі ў ланцуг з нацыянальнымі сьцягамі.

У Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў акцыі ля консульства Беларусі, а перад гэтым забаранілі пікеты зь бел-чырвона-белай сымболікай

У Савецкім раёне сталіцы жыхары скардзяцца на брудную ваду

У Грузіі парлямэнт пацьвердзіў курс на інтэграцыю з ЭЗ і NATO

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG