Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і адслужыў калядную імшу, курс даляра — ужо 2,58 рубля. Найважнейшае за 24 сьнежня

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і адслужыў калядную імшу, курс даляра — ужо 2,58 рубля. Найважнейшае за 24 сьнежня

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў першую імшу ў архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску пасьля вяртаньня ў Беларусь, 24 сьнежня 2020

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і адслужыў калядную імшу

Даляр расьце чацьвёрты дзень запар, і ў некаторых банках яго можна набыць толькі за 2,64 рубля. Курс Нацбанку — 2,58 рубля за даляр

Суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў Ільлю Фрэня на 4 гады калёніі агульнага рэжыму паводле абвінавачаньня ў гвалце супраць двух супрацоўнікаў АМАПу

Уласьніку галерэі «Ў» і рэклямнага агенцтва Vondel/Hepta Аляксандру Васілевічу працягнулі знаходжаньне пад вартай яшчэ на два месяцы

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі супольную заяву, у якой прызналі палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек

Міністэрства замежных спраў заявіла, што меры ў адказ на новыя санкцыі ЗША ўжо падрыхтаваныя і будуць уведзеныя ў дзеяньне

Рахункі санаторыя «Беларусь», што ў горадзе Друскенікі, былі заблякаваныя ў літоўскім Swedbank'у

Кабінэт міністраў Украіны дазволіў беларусам, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў беларускай улады ва Ўкраіну, знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі цягам 180 дзён за год

Джулі Фішэр прыняла прысягу пасла ЗША ў Беларусі

Урад Вялікай Брытаніі на чале з Борысам Джонсанам і Эўракамісія пад кіраўніцтвам Урсулы фон дэр Ляен дамовіліся аб умовах далейшага суіснаваньня Злучанага Каралеўства і Эўразьвязу

Трамп памілаваў 26 асуджаных злачынцаў, у тым ліку двух сваіх былых памочнікаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG