Апублікаванае і ўступіла ў сілу рашэньне Эўразьвязу аб новых санкцыях адносна Беларусі, пад санкцыі трапілі 29 асобаў, у тым ліку два бізнэсоўцы, і 7 прадпрыемстваў.
Прыняты закон, паводле якога ў грамадзяніна Беларусі могуць адабраць грамадзянства нават тады, калі ў яго няма грамадзянства іншай дзяржавы.
Старшыня КДБ Іван Тэртэль, выступаючы на «Гродна Азот», заявіў пра пагрозу гарачай вайны супраць Беларусі пад выглядам гуманітарнай інтэрвэнцыі.
Спэцыяльны пасланьнік Папы Рымскага Клаўдыё Гуджэроцьці сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які загадаў не пускаць у Беларусь мітрапаліта Кандрусевіча.
Палітвязьню Аляксандру Арановічу выставілі новае абвінавачваньне ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках», як раней Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу і Ігару Лосіку.
Ціхан Клюкач і Соф’я Малашэвіч, — праваабаронцы назвалі новых палітвязьняў. Цяпер у Беларусі 157 такіх.
Чальцоў Каардынацыйнай рады Міхаіла Кірылюка і Паўла Белавуса выклікаюць на допыт у СК у якасьці сьведак.
Апазыцыйныя палітыкі Валер і Вераніка Цапкалы пераехалі ў Латвію.
Паэт, перакладнік, бард Андрэй Хадановіч атрымаў сёньня прэмію імя Ежы Гедройця, якую ўжо дваццаць гадоў уручае польская газэта «Rzeczpospolita».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін чарговым разам заявіў аб вонкавым умяшаньні ва ўнутраныя справы Беларусі.
Расейскія спартоўцы ня змогуць выступаць пад нацыянальным сьцягам на працягу двух гадоў — да 16 сьнежня 2022 году.