Міхаіл Рубін:
Недзе ў студзені 2016 году я пачаў штодзень запісваць нейкія думкі-афарызмы. Зь імі сапраўды стала лягчэй суіснаваць з сабой:) Я нават мару выдаць свой «Штодзёньнік ад Нубіра»… Некалі, мабыць, і выдам. Гэта быў такі пераломны момант: ты пачынаеш лепш разумець сябе не праз вонкавы сьвет (чужыя цытаты), а праз унутраны. Вядома, тут я буду сьціплым і пакіну чужое, якое падабаецца.
Шчасьце падобнае да матылька — чым больш яго ловіш, тым больш яно высьлізгвае. Але калі вы перанесяце сваю ўвагу на іншыя рэчы, яно прыйдзе і ціхенька сядзе да вас на плячо.
(Віктар Франкль)
У мяне нават ёсьць магніцік з гэтай цытатай:) Мая штодзённая ўвага цяпер — гэта вучні, іх 20 сёлета. І творчасьць. Шалёная апантанасьць творчасьцю вельмі карысная ў наш складаны час.
Міхаіл Рубін — музыка, паэт, выкладчык.
Выбар рэдакцыі:
Man’s real life is happy, chiefly because he is ever expecting that it soon will be so.
Рэальнае жыцьцё чалавека шчасьлівае ў асноўным таму, што ён заўсёды чакае: яно хутка такім стане.
(Эдгар Алан По)
I have no money, no resources, no hopes. I am the happiest man alive.
У мяне няма грошай, няма рэсурсаў, няма надзеі. Я самы шчаслівы чалавек на сьвеце.
(Генры Мілер)
At some point in life the world’s beauty becomes enough. You don’t need to photograph, paint, or even remember it. It is enough.
У нейкі момант жыцьця табе дастаткова самой прыгажосьці сьвету. Табе ня трэба фатаграфаваць, маляваць ці нават помніць яе. Самой яе дастаткова.
(Тоні Морысан)
Эгар Алан По (Edgar Allan Poe, 1809–1949) — амэрыканскі пісьменьнік; Генры Мілер (Henry Miller, 1891–1980) — амэрыканскі пісьменьнік; Тоні Морысан (Toni Morrison, 1931–2019) — амэрыканская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 1993.
Цытаты дасылайце Яну Максімюку на ягоную электронную пошту maksymiukj@rferl.org альбо праз Messenger на ягонай старонцы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/jan.maksymiuk.