Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія студэнты са студзеня будуць вучыцца ў Кіева-Магілянскай акадэміі. У Беларусі ўгледзелі ў гэтым «сэпаратызм»


Будынак Кіева-Магілянскай акадэміі, архіўнае фота
Будынак Кіева-Магілянскай акадэміі, архіўнае фота

Адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў Украіны — Кіева-Магілянская акадэмія — да канца году падоўжыў для рэпрэсаваных пасьля прэзыдэнцкіх выбараў беларускіх студэнтаў магчымасьць зьвярнуцца па залічэньне ў гэтую ўстанову.

Як паведамілі Свабодзе ў Кіева-Магілянскай акадэміі, туды ўжо зьвярнуліся 15 студэнтаў зь Беларусі, але ня ўсе яны вызначылі свае далейшыя пляны.
«На гэты момант сваё жаданьне пацьвердзілі чацьвёра ці пяцёра беларускіх студэнтаў. Яны будуць залічаныя да 11 студзеня, і ўжо пасьля зімовых вакацыяў змогуць далучыцца да навучальнай праграмы нашай акадэміі», — паведаміў суразмоўца Свабоды.

Паводле суразмоўцы, на наступны ж дзень пасьля абвяшчэньня адмысловай праграмы для беларускіх студэнтаў адзін з рэктараў менскіх унівэрсытэтаў абурыўся «перавабліваньнем» навучэнцаў. Абураную рэпліку ён упісаў у адмысловую электронную форму кансультацыяў і пытаньняў для беларускіх студэнтаў.

У Кіева-Магілянскай акадэміі сьцьвярджаюць, што рэктар ідэнтыфікаваны, бо ён пазначыў свае кантакты. Але прозьвішча не называюць.

«Навошта вы пераманьваеце зь Беларусі нашых студэнтаў? Вам што — сваіх мала? Вы ж падтрымліваеце сэпаратысцкія настроі ў нашай краіне, ад якіх пакутуеце ў сваёй краіне. Расея, Украіна і Беларусь — гэта братнія народы. Перагледзьце, калі ласка, палітыку вашага ВНУ, бо гэта ня годны ўзровень навучальнай установы такога ўзроўню», — напісаў беларускі рэктар.

Кіева-Магілянская акадэмія абвясьціла з 9 лістапада да 15 сьнежня прыём дакумэнтаў ад беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных установаў у Беларусі за сваю грамадзкую актыўнасьць пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Студэнтам прапанавалі як паступленьне на першы курс, так і працяг навучаньня пасьля беларускіх ВНУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG