Мікалаю Статкевічу «абцяжарылі» абвінавачаньне.
Кансультант Радыё Свабода палітзьняволены Ігар Лосік стаў фігурантам новай крымінальнай справы.
87-гадовую Лізавету Бурсаву асудзілі за сьцяг на бальконе.
Большасьць затрыманых учора ў Менску пэнсіянэраў адпусьцілі, некалькіх накіравалі ў турму на Акрэсьціна.
Праваабаронцам стала вядома пра вызваленьне аднаго палітычнага вязьня з больш як паўтары сотні.
Скарга аб зьмене меры стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту ў дачыненьні да Марфы Рабковай, каардынатаркі валянтэрскай службы «Вясны», засталася без задавальненьня.
Рабочага МАЗу асудзілі на 3 гады «хіміі» за абразу экс-кіраўніка МУС Караева ў камэнтары да відэа.
Палата прадстаўнікоў Беларусі плянуе прыняць закон пра «замежных агентаў». Такі закон ужо дзейнічае ў Расеі.
Беларускі спэцэкспартэр на няпэўны час прыпыняе пастаўку нафтапрадуктаў праз тэрмінал кампаніі Klaipedos nafta.
Трэці пакет санкцыяў Эўразьвязу супраць кіраўніцтва Беларусі прадстаўнікі краін у ЭЗ могуць ухваліць у сераду.
У ЗША адбылося галасаваньне ў Калегіі электараў, якое зацьвердзіла перамогу дэмакрата Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны назваў імёны сваіх атрутнікаў: гаворка ідзе пра восем супрацоўнікаў ФСБ.