Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Нямеччыны падтрымаў беларускі народ, які «адчайна змагаецца за сваю свабоду»


Прэзыдэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай. Бэрлін, 14 сьнежня 2020 году.
Прэзыдэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай. Бэрлін, 14 сьнежня 2020 году.

Прэзыдэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер перакананы, што «беларусы маюць патрэбу ў нашай увазе, дапамозе і падтрымцы».

Сваю пазыцыю ён выказаў пасьля гадзіннай размовы з экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, паведамляе нямецкае агенцтва dpa.

«Месяцамі людзі мужна і настойліва патрабуюць свабодных і сумленных выбараў, спыненьня гвалту і рэпрэсіяў з боку дзяржавы», – адзначыў Штайнмаер.

«Яны маюць патрэбу і заслугоўваюць нашай увагі, дапамогі і падтрымкі», – падкрэсьліў ён.

Як паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, бакі «абмеркавалі важнасьць нацыянальнай ідэнтычнасьці ў барацьбе за свабоду». Ціханоўская «падкрэсьліла, што мова, гісторыя, цікавасьць да культуры і бел-чырвона-белага сьцяга – гэта тое, што ўмацоўвае пратэст».

Ціханоўская заявіла, што Лукашэнка так ці інакш сыдзе, але важна, каб гэта здарылася як мага хутчэй. Яна паказала на важнасьць падтрымкі Нямеччынай пашырэньня санкцый супраць «памагатых рэжыму».

Ціханоўская і Штайнмаер абмеркавалі ўдзел экспэртаў з АБСЭ ў вырашэньні беларускага крызісу. Адзначана, што новы генэральны сакратар арганізацыі немка Хельга Шмід магла б адыграць важную ролю ў арганізацыі перамоваў аб правядзеньні новых выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG