Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пачалася кампанія вакцынацыі ад COVID-19


Скрынкі з вакцынай Pfizer-BioNTech рыхтуюць на заводзе мэдычных прэпаратаў у Мічыгане для адпраўкі ў шпіталі, 13 сьнежня 2020
Скрынкі з вакцынай Pfizer-BioNTech рыхтуюць на заводзе мэдычных прэпаратаў у Мічыгане для адпраўкі ў шпіталі, 13 сьнежня 2020

Першай пацыенткай, якой зрабілі прышчэпку, стала мэдсястра аддзяленьня інтэнсіўнай тэрапіі ў Нью-Ёрку

Мільёны дозаў вакцыны Pfizer / BioNTech дастаўляюцца ў мэдычныя цэнтры ў розных штатах ЗША. Чакаецца, што ў першы дзень агульнанацыянальнай кампаніі вакцына паступіць у 150 шпіталяў ЗША. Цяперашняя праграма разьлічаная на вакцынацыю 100 мільёнаў амэрыканцаў да красавіка 2021 году.

Колькасьць жыхароў ЗША, якія памерлі ад каранавірусу з пачатку пандэміі, наблізілася да 300 тысяч. Гэты паказчык значна перавышае статыстыку любой іншай краіны сьвету. Хуткі рост захворваньня адзначаецца ў ЗША зь лістапада. У шпіталях ЗША цяпер знаходзяцца больш за 109 тысяч пацыентаў з дыягназам COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG