Сёньня кіраўнікі місіяў Эўразьвязу і дзяржаваў-удзельніц ЭЗ, прадстаўленых у Менску, а таксама Вялікай Брытаніі, Швайцарыі і ЗША, сустрэліся зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Яны заклікалі спыніць гвалт і вызваліць палітвязьняў ды ўсіх несправядліва затрыманых.
Памёр Вячаслаў Кебіч. У сусьветную гісторыю ён увойдзе як адзін з шасьці кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія падпісалі Белавескае пагадненьне аб спыненьні існаваньня СССР.
Генэральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс пачаў дасудовае расьсьледаваньне злачынстваў супраць чалавечнасьці па скарзе грамадзяніна Беларусі.
Аўтарка артыкулу, дзе прыводзілася сьведчаньне лекара аб адсутнасьці алькаголю ў крыві Рамана Бандарэнкі, застанецца за кратамі.
Уначы са звыклага месца зьнік галоўны афіцыйны сьцяг Рэспублікі Беларусь.
Сьпіс людзей, якіх праваабарончыя арганізацыі назвалі палітзьняволенымі, вырас у Беларусі да 141.