Беларусь бяз SWIFT: за і супраць / Беларусь без SWIFT: за и против
Якія наступствы можа мець адключеньне беларускіх банкаў ад міжнароднай сыстэмы банкаўскіх разьлікаў SWIFT? На каго будзе скіраванае абурэньне беларусаў — на ўлады, якія да гэтага давялі, ці на тых, хто адключыў? Пра што сьведчаць вынікі апытаньня на плятформе „Голос“ аб стаўленьні да адключэньня SWIFT? Ці праўда, што пагроза адключэньня гэтай сыстэмы — мацнейшы інструмэнт узьдзеяньня на ўлады Беларусі, чым самое адключэньне? На гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце спрачаюцца і разважаюць Анатоль Котаў, былы дыплямат, адказны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве (НАК) за замежную палітыку і гандаль, і палітоляг Аляксандар Уласкін.