Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага валянтэра будуць судзіць за здымак у футболцы з выявай чэрапу


Ільля Міронаў у «той самай» футболцы
Ільля Міронаў у «той самай» футболцы

На гомельскага валянтэра Ільлю Міронава міліцыя склала пратакол па артыкуле 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (распаўсюджваньне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмізму).

Такой «прадукцыяй з заклікамі» міліцыя палічыла здымак Ільлі, на якім ён у футболцы з чэрапам.

«Футболку я набыў на канцэрце гурту КняZz у Маскве некалькі гадоў таму. Гэта фірмовы мерч гурту. Каштавала футболка пэўных грошай. На ёй не нацысцкая сымболіка, як палічыла міліцыя, а „Вясёлы Роджэр“, ня ўключаны ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэты сымбаль шырока выкарыстоўваецца ў кіно, мультфільмах, карцінах. Ён нават разьмешчаны на трансфарматарных будках», — расказаў Свабодзе валянтэр.

Міліцыя напісала ў пратаколе, што Ільля Міронаў «з дапамогай сацыяльных сетак публічна дэманструе і распаўсюджвае кампазыцыю ў выглядзе эмблемы СС часоў Трэцяга Рэйху ў выглядзе чэрапа са скрыжаванымі косткамі, які зьяўляецца экстрэмісцкім матэрыялам».
Валянтэр не прызнае віны.

Ён лічыць, што чарговае прыцягненьне яго да адміністрацыйнай адказнасьці зьвязанае з валянтэрскай дзейнасьцю і спробамі «задушыць» яго.

Ад выбараў 9 жніўня Ільля Міронаў ужо адсядзеў 31 дзень у ІЧУ за розныя правапарушэньні кшталту «ўдзелу ў несанкцыянаваным мітынгу».

Ён спадзяецца «адбіцца» на судзе з дапамогай экспэртызы гэтага сымбалю, які не зьяўляецца нацысцкім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG