Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальныя справы за надпісы, Бабарыка першы ў рэйтынгу, адмянілі калядны хакейны турнір Лукашэнкі. Найважнейшае за 1 сьнежня


Бел-чырвона-белы сьцяг у Новай Баравой у Менску
Бел-чырвона-белы сьцяг у Новай Баравой у Менску

Крымінальныя справы за надпісы, Васкрасенскі наведаў Эдуарда Бабарыку ў СІЗА, адмянілі калядны хакейны турнір Лукашэнкі. Найважнейшае за 1 сьнежня

Жыхара Горак зьняволілі на 1 год за надпіс на прыпынку: «Ён прайграў і пачаў забіваць...»

Пяць чалавек судзяць за надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Тарайкоўскага.

Паводле сацыялягічнага дасьледаваньня брытанскага цэнтру Chatham House ,найбольш беларусаў-гараджанаў хацелі б бачыць прэзыдэнтам краіны Бабарыку.

Сёлета ў лістападзе паводле палітычна матываваных адміністрацыйных справаў у Беларусі асудзілі 2 349 чалавек.

Паэта-пчаляра вінавацяць па крымінальнай справе за карагод падчас пратэсту ў Берасьці.

Жыхароў сталічных мікрараёнаў Вясьнянка і Лебядзіны забіраюць на Акрэсьціна за бел-чырвона-белыя сьцягі ў вокнах.

Палітоляг Юры Васкрасенскі паведаміў, што 18 лістапада сустракаўся з Эдуардам Бабарыкам у сьледчым ізалятары КДБ, дзе Эдуарда трымаюць ужо некалькі месяцаў.

Упершыню за 15 гадоў адмянілі Калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнкі.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG