Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні на нядзельных маршах пратэсту ў Беларусі са жніўня па лістапад. Інфаграфіка


Разгон маршу пратэсту ў Менску 22 лістапада.
Разгон маршу пратэсту ў Менску 22 лістапада.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна, у Беларусі на маршах пратэсту 22 лістапада затрымалі 389 чалавек.

Гэта ў тры разы меней, чым тыдзень і два тыдні таму. 15 лістапада – быў затрыманы 1291 чалавек, 8 лістапада – 1055 чалавек.

Праваабаронцы прызнаюць, што да іх трапляюць прозьвішчы ня ўсіх затрыманых, рэальна іх на трэць болей.

Агулам за час пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў і гвалту ў Беларусі затрымалі і пакаралі каля 30 тысяч чалавек. Заведзена каля 900 крымінальных справаў, 2 тысячы чалавек падалі заявы аб катаваньнях, сотні былі параненыя, некалькі чалавек забітыя.

Крымінальных справаў па фактах забойстваў і катаваньняў дагэтуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG