Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш у адным з раёнаў Менску 22 лістапада
Марш у адным з раёнаў Менску 22 лістапада

Тысячы людзей выйшлі на лякальныя «Маршы супраць фашызму». Што адбываецца ў Беларусі на 106-ы дзень пратэстаў

Пасьля брутальных разгонаў і шматлікіх затрыманьняў на папярэдніх нядзельных маршах пратэстоўцы вырашылі зьмяніць фармат. Паведамленьні пра гэта зьявіліся ў сацыяльных сетках. Анансавана, што ў сталіцы маршы пачнуць зьбірацца ў дварах і мікрараёнах.

11:11 22.11.2020

Змаганьне ўладаў з нацыянальнымі колерамі набывае нечаканыя формы

У Менску вырашылі не перафарбоўваць бел-чырвона-белую вежу ў раёне «Ўсход», а проста сьпілаваць.


11:27 22.11.2020

У дзень маршаў пратэсту у Менску агароджваюць цэнтральныя плошчы. Так адбываецца і сёньня

11:33 22.11.2020

У цэнтар Менску пагналі вайсковую тэхніку, заўважылі 6 БТР

11:47 22.11.2020

У менскім Уруччы заўважылі ланцугі зь дзяржаўнымі сьцягамі, вітаюць спэцтэхніку

12:05 22.11.2020

У Менску зачынілі 10 станцый мэтро

У 11.55 на ўваход і выхад зачыненыя станцыі мэтро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Няміга», «Купалаўская», усе станцыі трэцяй лініі, паведамляе Менскі мэтрапалітэн.

12:12 22.11.2020

Акцыі салідарнасьці і памяці няспынна праходзяць па ўсёй Беларусі

12:25 22.11.2020

Менск. Людзі пачынаюць зьбірацца на марш

У адным з раёнаў Менску на марш пачынаюць зьбірацца людзі зь бела-чырвона-белымі сьцягамі.

Тым часам ужо бачылі першыя затрыманьні, перадае The Village.


12:29 22.11.2020

Менск. Закрываюць прыпынкі наземнага транспарту

На праспэкце Незалежнасьці ад вуліцы Янкі Купалы да Інстытуту Культуры не спыняюцца таксама аўтобусы. Гэта прыпынкі «Станцыя мэтро „Кастрычніцкая“», «Леніна», «Плошча Незалежнасьці», «Валадарскага».

12:38 22.11.2020

Менск. «Ланцуг салідарнасьці»

На Някрасава нядаўна стаяў такі «ланцуг салідарнасьці»

12:39 22.11.2020

Каменная Горка выходзіць на марш

12:44 22.11.2020

Менск. Адключылі мабільны інтэрнэт

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтага пакуль няма.

12:47 22.11.2020

Менчукі зьбіраюцца на марш у розных раёнах

12:50 22.11.2020

Берасьце. У цэнтры міліцыянтаў больш, чым людзей

13:01 22.11.2020

Карагод каля Нацыянальнай бібліятэкі

13:07 22.11.2020

Менск. У мікрараёнах зьбіраецца ўсё больш людзей

13:11 22.11.2020

Сілавікі разагналі калёну ў Малінаўцы

13:14 22.11.2020

Менск. Сілавікі ўжылі супраць людзей спэцсродкі

Супраць людзей, якія стаяць у раёне мэтро «Каменная горка» сілавікі прымянілі спэцсродкі.

А вось як нядаўна зьбіраліся людзі ў адным з раёнаў Менску.

13:19 22.11.2020

Менск. Ва Ўруччы сфармавалася калёна ў некалькі тысяч

Ва Ўруччы вялікая калона ўжо дасягнула каля 4000 чалавек, паведамляе Белсат. Да яе далучаюцца меншыя калоны з іншых раёнаў гораду. Людзі выйшлі на дарогу, але прапускаюць грамадскі транспарт.

13:23 22.11.2020

У Гомлі затрымліваюць актывістаў

У Гомлі на анансаваны Марш а 12-й гадзіне выйшлі пакуль толькі міліцыянты. Гамельчукі прызначылі на нядзелю іншую кропку збору — ня ў цэнтры гораду, а ў мікрараёне Валатава, ля гіпэрмаркета «Алмі». У прамежку ад 12 гадзіны да 12.50 на кропку збору прышлі толькі міліцыянты і «сінія бусы», якія курсіруюць па мікрараёну

Тым часам у двух гомельскіх актывістаў — Сьвятланы Нарскінай і Аляксандра Гехта праходзяць ператрусы. Прычына іх невядомая. У суботу ў Гомлі затрымалі Ларысу Пеціну і Ірыну Патапаву — летам яны працавалі ў ініцыятыўнай групе Віктара Бабарыкі. Цяпер жанчыны ў ІЧУ. Прычына затрыманьня невядомая.

13:25 22.11.2020

Менск. Пасьля выбухаў на Каменнай Горцы закрылі мэтро

Пасьля таго, як сілавікі ўжылі на Каменнай Горцы спэцсродкі супраць мірных дэманстрантаў, мэтрапалітэн закрыў там станцыю.

Людзі выйшлі на праезную частку

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG