Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш у адным з раёнаў Менску 22 лістапада
Марш у адным з раёнаў Менску 22 лістапада

Тысячы людзей выйшлі на лякальныя «Маршы супраць фашызму». Што адбываецца ў Беларусі на 106-ы дзень пратэстаў

Пасьля брутальных разгонаў і шматлікіх затрыманьняў на папярэдніх нядзельных маршах пратэстоўцы вырашылі зьмяніць фармат. Паведамленьні пра гэта зьявіліся ў сацыяльных сетках. Анансавана, што ў сталіцы маршы пачнуць зьбірацца ў дварах і мікрараёнах.

13:26 22.11.2020

Сотні людзей ідуць ў лякальных калёнах

13:37 22.11.2020

Менск. Некалькі тысяч чалавек ідуць па Багдановіча

Калона пратэстоўцаў колькасцю некалькі тысяч чалавек рухаецца па вуліцы Багдановіча, паведамляе Белсат. Людзі з нацыянальнай сімволікай скандуюць: «Жыве Беларусь!»

Калона каля 200 чалавек рухаецца па вуліцы Прытыцкага.

13:42 22.11.2020

Сілавікі спрабуюць разагнаць людзей у Малінаўцы

13:44 22.11.2020

Затрыманьні на вуліцы Ванеева і ў Зялёным Лузе

А так выглядаў разгон калёны на Лагойскім тракце. Чуваць, як крычаць жанчыны, сілавікі схапілі некалькі людзей.

13:50 22.11.2020

Людзі пайшлі з голымі рукамі на сілавікоў, якія кінулі ў іх гранату

У мікрараёне Паўднёвы Захад сілавікі таксама ўжылі сьвятлашумавыя гранаты супраць пратэстоўцаў. Але людзі, нягледзячы на выбухі, пайшлі на іх з узнятымі рукамі, выціснуўшы сілавікоў у бусы.

Спэцсродкі супраць мірных пратэстоўцаў ужо ўжывалі і на праспэкце Дзяржынскага ў Менску.

Стрэлы чулі ў Масюкоўшчыне.

13:51 22.11.2020

АМАП спыніў калёну на Багдановіча

АМАП не даў прайсці калёне, якая рухалася па вуліцы Багдановіча ў бок кавярні Белая вежа. Некалькі тысяч чалавек павярнулі назад. Рух транспарту на вуліцы Багдановіча перакрыты.

Хапун на Бегдановіча. Людзі разбегліся па дварах, паведамляе чытач @nashaniva

13:54 22.11.2020

У Менску закрылі яшчэ і станцыю мэтро «Пятроўшчына»

13:59 22.11.2020

Вялізная грамада людзей ідзе ва Ўруччы

14:01 22.11.2020

Гомель. Затрымалі маладзёна са сьцягам

У Гомлі на вуліцы Савецкай затрымалі маладога чалавека, які разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг. Празь некалькі хвілін да яго пад'ехаў «сіні бус» і супрацоўнікі АМАП зьвезьлі яго.

Цэнтар гораду ўзмоцнена патрулюецца. На кожным перакрыжаваньні з Савецкай стаяць па два міліцыянты.

14:03 22.11.2020

У Горадні масавых сходаў няма, але…

Па Савецкай вуліцы гуляе начальства міліцыі, Віталь Стасюкевіч і Віктар Краўцэвіч, у цывільным. Відаць асобныя людзі зь бела-чырвонымі парасонамі, у белай і чырвонай вопратцы. У некаторых раёнах людзі прайшлі малымі групамі ў маршах зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

14:04 22.11.2020

Менск. Супрацьстаяньне людзей і сілавікоў у Лошыцы

14:13 22.11.2020

Што адбываецца ў Магілёве

Аўтазакі, спэцтранспарт сілавікоў з транзытнымі нумарамі і патрулі — так выглядае цэнтар гораду.

Паводле відавочцаў, найбольшая колькасьць экіпіяваных міліцыянтаў сканцэнтраваная ля пешаходнай вуліцы Ленінскай. Над ёй лятае дрон. На пляцоўцы перад кінатэатрам «Радзіма» карцінна прыпаркаваны аўтазак. На самой вуліцы гараджане прагульваюцца невялікімі групамі. Напярэдадні ў розных частках гораду адбыліся лякальныя акцыі пратэсты з вывешваньнем нацыянальных сьцягоў і атрыбутыкі.

У мікрараёне Юбілейным супраць дыктатуры «пратэставала бульба».

14:15 22.11.2020

«Лукашэнку ў аўтазак!» і «Далучайся». У Менску працягваюцца мірныя шэсьці

З такімі лёзунгамі людзі працягваюць зьбірацца ў горадзе.

14:18 22.11.2020

Ужо дзясяткі затрыманых у Менску і іншых гарадах

Паводле праваабаронцаў «Вясны», ужо больш за 20 затрыманых.

У Менску затрымалі доктара-рэаніматоляга Зьмітра Салошкіна зь непаўналетнім сынам Якубам. У Заслаўі — 83-гадовага Максіма Юр'евіча Радзіна.

14:19 22.11.2020

Што цяпер адбываецца ў Беларусі

  • На «марш супраць фашызму» выйшлі жыхары дзясяткаў раёнаў Менску (дзе па 10 чалавек, дзе па тысячы), розныя акцыі пратэсту ідуць у дзясятку гарадоў.
  • Сілавікі ўсё часьцей ужываюць спэцсродкі супраць мірных дэманстрантаў, страляюць «хлапушкамі» (меншымі за сьвятлошумавыя гранаты) у паветра і па групах людзей.
  • Затрыманьні пакуль адзінкавыя, але ў шматлікіх месцах. Вядомыя імёны двух дзясяткаў затрыманых. У Заслаўі затрымалі 83-гадовага мужчыну
  • У Менску закрылі станцыі мэтро як у цэнтры, так і на ўскраінах, спынілі рух транспарту на цэнтральным праспэкце, сілавікі і ДАІ перакрываюць вуліцу Прытыцкага
14:48 22.11.2020

Тысячы менчукоў выйшлі на лякальныя маршы, ВІДЭА

14:59 22.11.2020

Супрацьстаяньне ўзброеных сілавікоў і мірных пратэстоўцаў у Малінаўцы

15:13 22.11.2020

Гарадзенцы гуляюць у цэнтры гораду

Пажылая жанчына выйшла пагуляць зь бела-чырвоным парасонам па вуліцы Савецкай.

У Горадні па Савецкай вуліцы шпацыраваў АМАП у парах і тройках. Гарадзенцы працягваюць гуляць ў цэнтры гораду.

У некаторых бела-чырвоныя парасоны, у тым ліку ў пажылых. Хтосьці выгукнуў: «Жыве Беларусь».

15:14 22.11.2020

У Берасьці таксама выйшлі людзі

15:16 22.11.2020

«​Выкінь у акно мамін тэлевізар!»

Гэта скандуюць тысячы чалавек, якія ідуць па менскім мікрараёне Ўсход, паведамляе «Белсат».


Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG