Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам, Ціханоўская запускае працэс прызнаньня АМАПу і ГУБАЗіКа экстрэмісцкімі. Найважнейшае за 20 лістапада


Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам.
Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам.

20 лістапада пахавалі забітага ў Менску невядомымі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, недалёка ад Курапатаў.

Акрамя краін ЭЗ, яшчэ сем краін далучаюцца да санкцый супраць уладаў Беларусі: Украіна, Альбанія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія.

У рамках рабочага візыту ў Нідэрлянды Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных спраў Стэфанам Блокам. Яны абмеркавалі міжнародныя расьсьледаваньні супраць злачынстваў рэжыму ў Беларусі і запуск працэсу прызнаньня сілавых структур АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Менскі гарадзкі суд у закрытым паседжаньні пакінуў без задавальненьня скаргу абароны Марыі Калесьнікавай на падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай.

Польскае камэрцыйнае Radio Wnet, якое трансьлюецца ў найбуйнейшых гарадах Польшчы ў FM-дыяпазоне і ў Інтэрнэце, стварыла два адмысловыя беларускамоўныя блёкі — раніцай «Сьвітанак Свабоды» і ўвечары «Жыве Беларусь уначы».

Затрыманай 15 лістапада ў кватэры дому каля «плошчы Перамен» у Менску Кацярыне Андрэевай сёньня выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), перадае Белсат.

На патрабаваньне санэпідэмстанцыі спыніла працу магілёўская кавярня «Рэспубліка», якую западозрылі ў падтрымцы агульнанацыянальнага страйку 26 кастрычніка.

33-гадовую жыхарку Менску падазраюць у крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.​ Паводле МУС, жанчына зьяўляецца адміністратарам тэлеграм-каналаў «Мая Краiна Беларусь», «Беларусь 24», «Баста», «Беларусь Галаўнога Мозгу» і «Элехтарат».

У СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што Каардынацыйная рада беларускай апазыцыі больш ня дзейнічае, створана новая рада, імёны сябраў якой трымаюцца ў таямніцы дзеля іх абароны.

Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес вырак у крымінальнай справе 34-гадовага архітэктара Арцёма Такарчука.

25-гадовы жыхар Жлобіну напісаў абразьлівы камэнтар у бок міліцыянта ў тэлеграме. На яго распачалі крымінальную справу.

​У пасёлку Антопаль у Драгічынскім раёне падчас дыскатэкі 16-гадовы хлопец сарваў дзяржаўны сьцяг з Дома культуры. Юнака знайшлі і ўзялі пад варту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG