Сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» публікуе зьвесткі пра тых, каго затрымалі 20 лістапада.
- У Салігорску затрыманы адзін зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун. Раніцай ля крамы «Гурман» яго спыніў экіпаж ДАІ і выклікаў нарад міліцыі, каб пад канвоем даставіць Бокуна ў РАУС.
- Раніцай 20 лістапада на плошчы Якуба Коласа ў Менску міліцыянты затрымалі вулічных музыкаў, якія выступалі ў падземным пераходзе. Іх пагрузілі разам з інструмэнтамі ў бусік і павезьлі ў невядомым кірунку. Адзін з затрыманых — Аляксандар Шкіранда.
- У Барысаве на працы раніцай затрымалі загадчыцу мэдычнага цэнтру SYNLAB Тацьцяну Ўдавенку. Сястра паведаміла, што магчымая прычына — удзел у акцыях пратэсту.