Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Tut.by Аляксандру Квіткевіч арыштавалі на 15 дзён


Аляксандра Квіткевіч
Аляксандра Квіткевіч

Аляксандру Квіткевіч затрымалі ў Менску 16 лістапада пасьля маршу пэнсіянэраў, які яна асьвятляла, піша Tut.by.

Аднак пратакол на яе склалі як на ўдзельніцу. У ім напісана, што яна «прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве з мэтай публічнага выказваньня сваіх патрабаваньняў аб паўторным правядзеньні сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь, рухалася па праезнай частцы, выкрыквала правакацыйныя лёзунгі».

Аляксандра Квіткевіч сказала, што ў акцыі ня ўдзельнічала, нічога не выкрыквала, да пратэстоўцаў не падыходзіла і не размаўляла зь імі.

Сакрэтны сьведка зь міліцыі сказаў, што Аляксандра Квіткевіч крычала «Жыве Беларусь!», «За што забілі Рому?», «Я выходжу!».

Судзьдзя Анастасія Ачалава паслухала і вынесла рашэньне — 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG