У аўторак, 17 лістапада, у сьледчым ізалятары № 6 у Баранавічах, на выязным судовым паседжаньні асудзілі на 15 сутак арышту незалежную журналістку і праваабаронцу «Вясны» Марыну Кастылянчанку, паведамляе spring96.org.
У баранавіцкім ізалятары яна адбывае прысуджаныя ёй раней 15 сутак арышту па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Мясцовы судзьдзя Мікалай Кміта зноў арыштаваў журналістку па арт. 23.34 КаАП нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьце 25 кастрычніка на Партызанскім праспэкце. Такім чынам, пад арыштам праваабаронца агулам правядзе 30 сутак.
Марына Кастылянчанка мусіла выйсьці на волю пасьля 15-сутачнага арышту ў суботу 14 лістапада а 18:30. За паўгадзіны да вызваленьня Марыны і яшчэ пяці чалавек яны атрымалі рапарты ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа аб тым, што яны нібыта 25 кастрычніка ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным шэсьці ў Менску.