Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новай Баравой пад Менскам камунальнікі разбурылі мэмарыял Рамана Бандарэнкі. ФОТА


Мэмарыял Рамана Бандарэнкі ў Новай Баравой.
Мэмарыял Рамана Бандарэнкі ў Новай Баравой.

Кіравала старшыня Бараўлянскага сельсавету Жанна Варабей. Зачышчалі ў два этапы – спачатку прыбралі зьнічкі і кветкі, пазьней – саскрэблі налепкі, прыбралі партрэты і дзіцячыя малюнкі.

А 12-й гадзіне ў панядзелак мэмарыял на цэнтральнай плошчы Новай Баравой яшчэ быў. Бліжэй да абеду прыйшлі працаўнікі камунальнай службы і прыбралі кветкі і зьнічкі.

Камунальнікі разбураюць мэмарыял Рамана Бандарэнкі ў Новай Баравой.
Камунальнікі разбураюць мэмарыял Рамана Бандарэнкі ў Новай Баравой.

У Новай Баравой цяпер праблема з вадой, валянтэры прывезьлі плястыкавыя бутлі і паставілі побач з мэмарыялам. Людзі падыходзілі і бралі ваду.

Прывезьлі ваду.
Прывезьлі ваду.

А 16-й гадзіне камунальнікі вярнуліся. Саскрабаючы налепкі, яны хавалі свае твары.

Камунальнікі разбураюць мэмарыял Рамана Бандарэнкі ў Новай Баравой.
Камунальнікі разбураюць мэмарыял Рамана Бандарэнкі ў Новай Баравой.

Побач зьявіўся серабрысты мікрааўтобус, зь якога выйшла жанчына ў шэрай куртцы, вельмі падобная да той, якая кіравала першай «зачысткай» мэмарыялу, і мужчына.

Старшыня Бараўлянскага сельсавету Жанна Варабей.
Старшыня Бараўлянскага сельсавету Жанна Варабей.

Прысутныя апазналі ў ёй старшыню Бараўлянскага сельсавету Жанну Варабей. На пытаньне, навошта яны гэта робяць, спадарыня Варабей адказала:

«Мяне мама ў дзяцінстве вучыла зь незнаёмымі людзьмі на вуліцы не размаўляць».

Працавалі камунальнікі пад прыкрыцьцём двух байцоў АМАПу.

Увечары людзі пачалі зноў ствараць мэмарыял, падыходзілі са зьнічкамі і кветкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG