Лінкі ўнівэрсальнага доступу

74-гадовага выдаўца кніг Алексіевіч хацелі абвінаваціць у зьбіцьці міліцэйскага аўтобуса


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

15 лістапада сілавікі затрымлівалі Барыса Пастарнака, выдаўца кніг Сьвятланы Алексіевіч, Сашы Філіпенкі, Аляксандра Салжаніцына, Міхаіла Жванецкага і іншых. Дырэктара выдавецтва «Время» затрымалі каля мэтро «Пушкінская».

У гутарцы з «Нашай Нівай» Пастэрнак расказаў пра дэталі здарэньня:

«Каля дарогі стаялі два мікрааўтобусы сілавікоў. Гэтыя мікрааўтобусы, напэўна, вельмі крохкія, бо хтосьці пнуў той мікрааўтобус і з яго адразу ж высыпаліся сілавікі ў чорным і пачалі таксама затрымліваць усіх, хто трапіць пад руку». — расказаў выдавец.

Пасьля гэтага яго кінулі ў аўтобус і да яго яшчэ траіх чалавек. Паводле Пастарнака, яму пашанцавала, бо ён аказаўся ўнізе, а тых, хто ляжаў зьверху, білі дубінкамі.

У Фрунзэнскім РУУС мужчыне паведамілі, што яму пагражае крымінальны артыкул за пашкоджаньне міліцэйскай маёмасьці. Пастарнак не пагадзіўся з пратаколам і прапанаваў прагледзець відэаздымкі зь месца здарэньня.

«Празь некаторы час дзяжурны адвакат паведаміў, што адзін з амапаўцаў штосьці там засумняваўся і адмовіўся ад паказаньняў. Сьледчы выйшаў, пасьля вярнуўся, сказаў мне: „Вы свабодны!“ І парваў пратакол».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG