Выйшаў на волю актывіст Зьміцер Дашкевіч. Ён расказаў пра катаваньні на Акрэсьціна
Пасьля 15 сутак арышту на волю выйшаў актывіст Зьміцер Дашкевіч Ён расказаў пра ўмовы ў камэрах, у якіх не адны суткі без матрасаў і вады ўтрымлівалі капітана міліцыі Дзьмітрыя Кулакоўскага, былога кіраўніка ДАІ менскай вобласьці Сяргея Маслоўскага, паэта Дзьмітрыя Строцава, трэнэра Юрыя Булата.